Ісмаіл Самані

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ісмаіл Самані
Remove ads

Абу Ібрахім Ісма'іл ібн Ахмад Самані (перс.: ابو ابراهیم اسماعیل بن احمد سامانی, тадж.: Абу Иброҳим Исмоил ибни Аҳмади Сомонӣ, красавік 849, Фергана - 24 лістапада 907, Бухара) — эмір з дынастыі саманідаў, заснавальнік моцнай дзяржавы ў Сярэдняй Азіі.

Хуткія факты Ісмаіл Самані, Emir of Samanid state[d] ...

Намеснік свайго брата Насра ў Бухары (874-892). Застаўся ў гэтым горадзе і пасля таго як з прычыны смерці свайго брата стаў эмірам Маверанахра (892-907) і ў 893 годзе быў зацверджаны ў гэтым сане халіфам. У тым жа годзе ён распачаў паход на Тараза, заваяваў гэты горад і ператварыў яго галоўную царкву ў мячэць. Змагаўся ў Маверанахры з Сафарыдам Амрам ібн Лейсам. Нягледзячы на тое, што халіф абвясціў аб зняцці Ісмаіла і яго правінцыя была падараваная Амру, пасля перамогі Самані (900) халіф выказаў пераможцу сваё задавальненне.

Thumb
Маўзалей Саманідаў ў Бухары
Маўзалей Саманідаў ў Бухары Манумент Ісма'іла Самані ў Душанбе
Remove ads

Ушанаванне памяці

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads