Фергана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фергана (узб.: Farg‘ona, Фарғона) — горад ва Узбекістане, у паўднёвай частцы Ферганскай даліны, адміністрацыйны цэнтр Ферганскага вілаета.
Remove ads
Геаграфія
Фергана знаходзіцца на ўсходзе Узбекістана, прыблізна за 420 км на ўсход ад Ташкента — сталіцы краіны, і за 75 км на захад ад Андыжана. У горадзе пражывае больш за 220 000 чалавек, што робіць яго трэцім па велічыні горадам Ферганскай Даліны. Тэрыторыя Ферганы — 70 км². Размешчаны горад на вышыні 580 метраў над узроўнем мора.
Клімат
Клімат Ферганы, як і ўсёй даліны, кантынентальны. Зіма — мяккая. Сярэдняя тэмпература студзеня — 3,2 ° (для Ферганы), абсалютны мінімум — 25 °. Снегавое покрыва нядоўгачасовае. У асобныя зімовыя дні бывае цёплае надвор’е. Лета гарачае. Сярэдняя тэмпература ліпеня 28 °, максімальная 42,4 °.
У ліпені нярэдка дзьме гарачы сухі вецер гармсіль, асабліва ў заходняй частцы. Ападкаў мала.
Remove ads
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Іванава, Расія
Новарасійск, Расія
Чаркасы, Украіна
Янін[d], Паўднёвая Карэя
Вядомыя асобы
- Рыма Валяр’янаўна Андрэева (нар. 1926) — беларускі, рускі і ўзбекскі архітэктар.
- Генадзь Аляксеевіч Браніцкі (нар. 1938) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (1988), прафесар (1989).
- Вольга Раманоўская (1951—2013) — беларуская мастачка.
- Якаў Сямёнавіч Смальгоўскі (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
- Тамара Ханум (1906—1991) — узбекская танцоўшчыца, спявачка, балетмайстар. Народная артыстка СССР (1956).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads