Ісоль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісоль, сапр. Марысоль Місента (ісп.: Isol, Marisol Misenta; 1972, Буэнас-Айрэс) — аргенцінская мастачка і пісьменніца, аўтар і ілюстратар дзіцячай кнігі.
Сваю першую кнігу «Сабачае жыццё» Марысоль Місента апублікавала пад псеўданімам Ісоль у 1997 годзе. У 2000—05 штотыдзень у нядзельным дадатку да газеты «Clarín» друкаваліся гісторыі ў малюнках, у якіх Ісоль пераказвала вядомыя казкі і дзіцячыя кніжкі. Мастачка таксама супрацоўнічала з іншымі газетамі і часопісамі. Шчыры, іранічны стыль Ісоль хутка прынёс ёй вядомасць у Аргенціне і за мяжой, яе кнігі выходзяць у Мексіцы, Іспаніі, ЗША, Францыі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі. У наступныя гады мастачка прысвяціла сябе дзіцячым кнігам у малюнках, час ад часу публікуе таксама графічныя працы і коміксы.[4]
У 2013 годзе Ісоль атрымала прэмію імя Астрыд Ліндгрэн.
Remove ads
Зноскі
- MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 11 лістапада 2025.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads