Іспанская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іспанская мова, таксама кастыльяна і кастыльская — раманская мова ібера-раманскай падгрупы. Назва кастыльская мова пераважала да канца 15 стагоддзя, у наш час пераважае ў Лацінскай Амерыцы.
Распаўсюджанне: Іспанія (цэнтральная і паўднёвая часткі), Канарскія астравы, Андора, Лацінская Амерыка, паўднёвы захад ЗША, Філіпіны, былыя іспанскія калоніі і пратэктараты ў Афрыцы. Колькасць носьбітаў у свеце 414,17 млн.ч., у Іспаніі 38,4 млн.ч. (2012)[4].
Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Іспанія, 19 краін Лацінскай Амерыкі, Экватарыяльная Гвінея.
Remove ads
Пісьменнасць
У аснове літаратурнай мовы ляжыць кастыльскі дыялект, які заняў пануючае становішча з 16 ст. Пісьменнасць — на аснове лацінскага алфавіта. Найстарэйшыя помнікі на кастыльскім дыялекце — «Песня аб маім Сідзе» (1140), запіс правоў горада Авіла, (т.зв. Fuero, 1155)[5].
Дыялекты
Дыялектнае дзяленне спецыфічнае, з многімі гаворкамі паўночнай часткі арэала, і параўнальным дыялектным адзінствам на поўдні Іспаніі, што связана з арабскім панаваннем 8—15 ст.
Паўночныя дыялекты: арагонскі з 3 гаворкамі — Пірэнейскай, прыбярэжнай (басейн ракі Эбры ў Навары і Арагоне), ніжнеарагонскай; леонскі (гаворкі леонская, астурыйская або бабле, мірандская); кастыльскі (гаворкі бургаская, алаўская, сарыйская або сарыянская, рыёхская або рыяханская).
Паўднёвыя дыялекты: андалусійскі (адмены андалусійская, мурсійская, эстрэмадурская і канарская).
Remove ads
Гісторыя
Гісторыя сучаснай літаратурнай іспанскай мовы і яе вусных і пісьмовых моўных варыянтаў адлюстроўвае развіццё мясцовага народна-лацінскага дыялекту Іберыі. У храналагічным парадку развіццё іспанскай мовы выглядае наступным чынам:
- да III ст. да н. э.: пераважаюць аўтахтонныя міжземнаморскія мовы неіндаеўрапейскага паходжання (старажытная баскская мова), у прыбярэжныя раёны пранікаюць мовы першых каланістаў звонку (кельцкія мовы Галісіі, фінікійская мова Карфагена, старажытнагрэчаская мова прыбярэжных калоній). Усе яны пазней становяцца субстратам іспанскай мовы.
- II ст. да н. э. — V ст. н. э.: антычная раманізацыя, калі амаль усе аўтахтонныя мовы і мовы ранніх каланістаў выцясняюцца народнай латынню, якая стала асноўнай мовай Рымскай імперыі. Іменна эвалюцыя народна-лацінскай мовы ў ходзе яго ўзаемадзеяння з мовамі заваёваных і суседніх народаў прывяла да ўтварэння сучаснай іспанскай мовы.
- V ст. н. э. — VII ст. н. э.: канчатковы ўпадак і распад імперыі прыводзяць да паступовага разыходжання гаворак народнай латыні ў былой імперыі ў цэлым, у тым ліку і на Іберыйскім паўвостраве. Германская гаворка захапіўшых уладу вестготаў аказвае суперстратны ўплыў на мясцовыя раманскія ідыёмы гэтага перыяду. Узнікае разрыў паміж нормамі класічнай латыні і жывой размоўнай гаворкі.
- VIII ст. — XII ст.: узмацненне дыялектнай раздробленасці ў раманскім моўным арэале паўвострава пры паралельным распаўсюджанні арабскай мовы, прынесенай мусульманскімі заваёўнікамі (адстрат). Моцныя арабскія ўплывы ў іспанскай мове захоўваюцца да нашых дзён.
- XII—XV стст. стараіспанская мова : адцясненне мусульман у ходзе працэсу Рэканкісты прыводзіць да падзення прэстыжа арабскай мовы і станаўлення стараіспанскай літаратурнай мовы. Пачынаецца працэс цэнтралізацыі паўвострава пад уладай Кастыліі і Мадрыда. Кастыльскі дыялект шырока распаўсюджваецца па ўсім паўвостраве, поўнасцю выцесніўшы арабскую мову, і часткова іншыя мясцовыя раманскія ідыёмы (масарабская мова , галісійская мова, у меншай ступені каталанская мова і інш.)
- XVI—XVIII стст.: у эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў адбываецца станаўленне Іспанскай каланіяльнай імперыі (Лацінская Амерыка, Філіпіны, рад апорных пунктаў у Афрыцы). Іспанская мова распаўсюджваецца шырока за граніцамі Іспаніі і становіцца адною з асноўных сусветных моў .
- XIX — першая палавіна XX ст.: адбываецца геаграфічная дыферэнцыяцыя іспанскай мовы, развіваюцца і стандартызуюцца яе моўныя варыянты ў кожнай асобнай іспанамоўнай краіне. У радзе рэгіёнаў іспанская мова пад ціскам англійскай здае свае пазіцыі (Паўднёвы захад ЗША, Луізіяна, Фларыда) ці амаль зусім знікае (Гуам, Каралінскія астравы, Марыянскія астравы, Трынідад і Табага, Філіпіны). Назіраецца падзенне яго прэстыжа ў свеце.
- Другая палавіна XX — пачатак XXI ст.: кансалідацыя іспанамоўнага свету (Іспанідад , Лацінскі саюз , Інстытут Сервантэса , Каралеўская акадэмія іспанскай мовы), развіццё і пашырэнне цікавасці да іспанскай мовы, іспанскіх і лацінаамерыканскіх (суб)культур па ўсім свеце, адраджэнне іспанскай мовы ў месцах яе некалі традыцыйнага бытавання (Трынідад і Табага пасля 2000 г., Аруба, Фларыда, Філіпіны з 2008 г. і інш.). Пры гэтым асобна стаіць працэс маргіналізацыі іспанскай мовы ў самой Іспаніі, дзе ўлады мясцовых аўтаномных рэгіёнаў робяць даволі паспяховыя спробы адраджэння мясцовых ідыёмаў, некалі выцесненых іспанскай у сферу побытавых зносін. Найбольш прыкметны гэты працэс у аўтаномных абласцях Каталонія, Краіна Баскаў, у меншай ступені выдзяляецца Галісія.
Remove ads
Граматыка
- Марфалогія
Назоўнікі і прыметнікі не скланяюцца, маюць катэгорыі роду (мужчынскі і жаночы) і ліку (адзіночны і множны лік). Для выражэння пэўнай і няпэўнай суаднесенасці выкарыстоўваецца 3 віды артыкля: пэўны, няпэўны і нулявы. Асабовыя займеннікі захавалі скланенне. Указальныя займеннікі трох ступеней: este «гэты» (каля гаворачага), ese «той» (каля суразмоўніка), aquel «той» (прадмет, аддалены ад абодвух суразмоўнікаў).
Дзеяслоў мае 14 граматычных часоў, размеркаваных па 3 ладах: абвесным (8 часоў), сувязным (4) і ўмоўным (2 часы). Форму загаднага ладу дзеясловы маюць толькі ў 2-й асобе адзіночнага і множнага ліку. Своеасаблівай рысай з'яўляецца наяўнасць двух дзеясловаў са значэннем «быць»: ser і estar. Ёсць 3 неасабовыя формы дзеяслова: дзеепрыметнік прошлага часу залежнага стану, герундый і інфінітыў, 2 станы: незалежны і залежны, утвораны ад асабовай формы дзеяслова ser + дзеепрыметнік асноўнага дзеяслова. Залежна-зваротная форма складаецца з дзеяслова ў незалежным стане і зваротнага займенніка se.
- Сінтаксіс
Парадак слоў адносна свабодны. Пастаноўка прамога дапаўнення перад дзеясловам выклікае займенную рэпрызу: Este libro no lo he leído «Гэту кнігу я яе не чытаў». Прамое дапаўненне, якое абазначае асобу, у адрозненне ад іншых раманскіх моў суправаджаецца прыназоўнікам a (параўн. румынскі і малдаўскі прыназоўнік pe). Асноўная асаблівасць неасабовых форм дзеяслова — утварэнне абсалютных канструкцый.
Remove ads
Лексіка
Большасць слоў іспанскай мовы паходзіць з народнай латыні, захоўваецца таксама лексіка класічнай латыні. Выбар з лацінскага фонда адрознівае іспанскую лексіку ад іншых раманскіх моў (ісп.: hermano «брат» ад лац.: germanus, параўн. італ.: fratello, фр.: frère ад лац.: frater). Запазычанні з кніжнае лацінскае мовы Сярэдніх вякоў і Адраджэння прывялі да ўтварэння дублетных пар: народнае llamar — кніжнае clamar. Германскія запазычанні падобныя з іншымі раманскімі мовамі, спецыфічная лексіка арабскага і індзейскага паходжання. У розныя перыяды пранікалі французскія, англійскія і рускія запазычанні.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads