Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў

савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў (13 мая 1882(1882-05-13), Калагрыўскі павет[d], Кастрамская губерня27 лістапада 1937(1937-11-27)[1], Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Ісідар Еўсцігнеевіч Любімаў, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

З сялян[2][3]. Скончыў пачатковую сельскую школу[2]. Вучыўся ў рамесна-настаўніцкай школе[3]. З 1899 года працаваў настаўнікам у земскай школе[2][3]. Член РСДРП з 1902 года[4][2][3]. Прафесійны рэвалюцыянер, у 1902—1906 гадах вёў партыйную працу ў Яраслаўлі, Кінешме, Вічузе, Кастраме[4][3]. Бальшавік, дэлегат V з’езду РСДРП[4][2]. У 1907—1910 гадах партыйны арганізатар ў Сакольніцкім раёне Масквы, член МК РСДРП[4].

Двойчы быў арыштаваны[3]. У 1910 годзе сасланы ў Ніжні Ноўгарад[4], у 1911 годзе высланы ў Валагодскую губерню[2][3]. З 1915 года служыў у Земскім саюзе ў Мінску[3]. У 1916 годзе прызваны ў Рускую імператарскую армію[4], служыў у Земгары[ru][2]. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года намеснік старшыні і старшыня Мінскага Савета[4][2][3], адзін з арганізатараў 1-га з’езда салдацкіх дэпутатаў Заходняга фронта[4]. Са жніўня 1917 года гарадскі галава Іванава-Вазнясенска[2][3], затым намеснік старшыні гарадскога выканкама[3]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1918 годзе старшыня Іванава-Вазнясенскага губвыканкама[2]. Выбраны членам Устаноўчага сходу[3] ад Уладзімірскай акругі, № 6 — бальшавікі, удзельнік паседжання УС 5 студзеня 1918 года[2].

Падчас Грамадзянскай вайны ў кастрычніку 1919 — лістападзе 1920 года член Рэвваенсавета[2] і надзвычайны ўпаўнаважаны па снабжэнні Туркестанскага фронта[4][3]. Шмат зрабіў для супрацы рускіх і мусульманскіх камуністаў ва ўмацаванні савецкай улады ў Туркестане, аб’яднанні ваенных намаганняў нацыянальных рэспублік для стварэння рэгулярных часцей Чырвонай Арміі, арганізацыі яе забеспячэння і баявых дзеянняў супраць Белага руху і яго саюзнікаў.

З 1920 года член Прэзідыума ЦВК Туркестана, намеснік старшыні ЦК кампартыі Туркестана[4] і старшыня СНК Туркестанскай АССР[2][3]. З 1921 года член Прэзідыума УСНГ Украіны[4][3]. У 1921—1924 гадах намеснік старшыні і старшыня Галоўнага ўпраўлення бавоўнавага камітэта (Галбавоўнкам) пры УСНГ, намеснік старшыні Сярэднеазіяцкага бюро ЦК РКП(б)[4], старшыня Сярэднеазіяцкай эканамічнай нарады[3]. Стваральнік сістэмы «сельскагаспадарчай монакультурнасці» азіяцкіх рэспублік, што прычынілася вузкай бавоўнавай спецыялізацыі і згортванню іншых кірункаў сельскай гаспадаркі, прычым незалежна ад прыдатнасці глебаў[3]. У 1924—1926 гадах намеснік старшыні Выканкама Массавета і член Прэзідыума УСНГ СССР[4].

У 1925 годзе на XIV з’ездзе ВКП(б) абраны кандыдатам у члены ЦК, на XV—XVII з’ездах ВКП(б) — членам ЦК (снежань 1937 — чэрвень 1938).[4][2] У 1926—1930 гадах старшыня Цэнтрасаюза СССР[4]. З лістапада 1930 года намеснік наркама знешняга і ўнутранага гандлю СССР і гандльпрад у Германіі[4][2] — важнейшая тым часам пасада ў сістэме знешняга гандлю СССР. Пры раздзяленні УСНГ СССР 5.1.1932 года быў створаны Наркамат лёгкай прамысловасці СССР, І. Любімаў прызначаны наркамам[4].

Зняты з пасады наркама 7.9.1937 года як «не адолеўшы працу», да таго часу, у т.л. праз масавыя рэпрэсіі, лёгкая прамысловасць была дэзарганізавана, арыштаваны 24.9.1937 года[3]. Прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да вышэйшай меры пакарання[2]. Расстраляны 27.11.1937 года[2].

Рэабілітаваны ў 1956 годзе[2].

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн Леніна[4] (17.1.1936)

Зноскі

  1. Любимов Исидор Евстигнеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads