Італьянскі экспедыцыйны корпус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Італьянскі экспедыцыйны корпус, афіцыйна Корпус добраахвотніцкіх войск (італ.: Corpo Truppe Volontarie, CTV) — італьянскія экспедыцыйныя сілы, накіраваныя ўрадам Беніта Мусаліні ў Іспанію для падтрымкі генерала Франсіска Франка і іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Remove ads
Гісторыя
Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Усяго за перыяд са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію накіравана 78 500 чалавек, з якіх 3 819 было забіта і каля 12 000 паранена. Было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі Іспаніі склаў ад 6 да 8,5 мільёна лір, што аслабіла італьянскую эканоміку (ад 14 да 20% гадавога бюджэту) напярэдні Другой сусветнай вайны[1].
Remove ads
Камандзіры і асноўныя аперацыі
- Генерал Марыа Раата (1936—1937)
- Малагская аперацыя — перамога нацыяналістаў
- Гвадалахарская аперацыя — перамога рэспубліканцаў
- Генерал Эторэ Бастыка (1937)
- Бітва пры Сантандэры — перамога нацыяналістаў
- Генерал Марыа Берці (1937—1938)
- Арагонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
- Генерал Гастонэ Гамбара (1938—1939)
- Каталонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Склад
Па савецкіх даных, на пачатак сакавіка 1937 года італьянскі экспедыцыйны корпус уключаў[2]:
- Упраўленне корпуса (са штабам і службамі).
- Чатыры дывізіі:
- дывізія «Літорыа»
- 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля»
- 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя»
- 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры».
- Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі).
- Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй.
- Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот.
- Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу.
- Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатрад, пеленгатарны атрад).
- Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак).
- Сем запасных пяхотных батальёнаў.
Узнагароджаныя
Remove ads
Гл. таксама
- Легіянерская авіяцыя
- Італьянскія войскі ў СССР (1941—1943)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
