Італьянскі экспедыцыйны корпус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Італьянскі экспедыцыйны корпус
Remove ads

Італьянскі экспедыцыйны корпус, афіцыйна Корпус добраахвотніцкіх войск (італ.: Corpo Truppe Volontarie, CTV) — італьянскія экспедыцыйныя сілы, накіраваныя ўрадам Беніта Мусаліні ў Іспанію для падтрымкі генерала Франсіска Франка і іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Хуткія факты Італьянскі экспедыцыйны корпус, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Усяго за перыяд са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію накіравана 78 500 чалавек, з якіх 3 819 было забіта і каля 12 000 паранена. Было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі Іспаніі склаў ад 6 да 8,5 мільёна лір, што аслабіла італьянскую эканоміку (ад 14 да 20% гадавога бюджэту) напярэдні Другой сусветнай вайны[1].

Remove ads

Камандзіры і асноўныя аперацыі

Малагская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Гвадалахарская аперацыя — перамога рэспубліканцаў
Бітва пры Сантандэры — перамога нацыяналістаў
Арагонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
  • Генерал Гастонэ Гамбара (1938—1939)
Каталонская аперацыя — перамога нацыяналістаў

Склад

Па савецкіх даных, на пачатак сакавіка 1937 года італьянскі экспедыцыйны корпус уключаў[2]:

  1. Упраўленне корпуса (са штабам і службамі).
  2. Чатыры дывізіі:
    1. дывізія «Літорыа»
    2. 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля»
    3. 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя»
    4. 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры».
  3. Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі).
  4. Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй.
  5. Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот.
  6. Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу.
  7. Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатрад, пеленгатарны атрад).
  8. Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак).
  9. Сем запасных пяхотных батальёнаў.

Узнагароджаныя

Больш інфармацыі Узнагарода, Імя ...
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Walker, 2003, с. 17.
  2. Самойлов, 1940, с. 21.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads