Ішым (рака)

рака ў Казахстане і Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ішым (рака)
Remove ads

Ішы́м (руск.: Иши́м, каз.: Есіл) — рака ў Казахстане і Расіі, левы прыток Іртыша.

Хуткія факты Ішым, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 2450 км. Плошча вадазбору 177 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,0056 тыс. м³. Пачатак у гарах Ніяз на паўночнай ускраіне Казахскага драбнасопачніка; у вярхоўях цячэ ў вузкай даліне са скалістымі берагамі, якая расшыраецца ніжэй горада Астана. Па Ішымскім стэпе цячэ ў шырокай пойме са шматлікімі старыцамі, у нізоўі — сярод балот. Галоўныя прытокі: Калутон, Жабай, Аканбурлук (справа). Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада да красавіка — мая. Высокае веснавое разводдзе. Суднаходства ўверх ад горада Петрапаўлаўск на 270 км і ад Вікулава да вусця. Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы (для водазабеспячэння і арашэння). На Ішыме гарады: Астана, Дзяржавінск, Ясіль, Петрапаўлаўск, Ішым.

У басейне ракі возера Вялікі Уват[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads