Казахская мова

цюркская мова кыпчакскай групы From Wikipedia, the free encyclopedia

Казахская мова
Remove ads

Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе з’яўляецца дзяржаўнай. У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:

  • адпаведнасць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);
  • адпаведнасць «c» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);
  • адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);
  • наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).
Хуткія факты Казахская мова, Саманазва ...

Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 г. існавала на арабскай, у 19301940 на лацінскай аснове, з 1940 — кірыліца з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу.[4]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Алтай «Аб мовах». Глава I, артыкул 4
  2. The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Population structure by ethnicity, religion and language, p.251

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads