Іўянка
рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іўянка, Іўнянка, Івенка (літ. Vija) — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 19 км[1]. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰ Пачынаецца каля вёскі Урцішкі, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Збойск. Рэчышча на працягу 10,5 км каналізаванае ад горада Іўе да вусця. На паўночнай ускраіне горада Іўе створана сажалка (0,44 км²).
Remove ads
Remove ads
Назва
Адпачатная форма назвы засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў —Vija[2].
Звязана з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[4]. Назва ракі Vija (> Іўянка) значыць «Звілістая (рака)».
Гідранімічны аналаг — назва прытока латвійскай Гаўі ракі Вія (Vija). Згодна з К. Бугам, паўночналатвійскія гідронімы Гаўя, Вія, Латупа ("Лата-рака") прынесеныя за Дзвіну падчас перасоўвання балцкіх плямёнаў з поўдня і адпавядаюць таксама нёманскім рачным назвам Гаўя(таксама "Звілістая"), Лотва ("Цякучая")[5].
Народна-этымалагічныя версіі звязваюць назву з блр. іва «вярба»[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads