Ігар Ігаравіч Малкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Ігаравіч Малкоў (нар. 1981) — беларускі архітэктар, дызайнер. Кандыдат архітэктуры (2009), дацэнт (2012).

Хуткія факты Ігар Ігаравіч Малкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1981 годзе Віцебску ў сям’і інжынера Ігара Малкова. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Архітэктура прамысловых і грамадскіх збудаванняў» у 2004 годзе.

Выкладаў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту. У 2009 годзе атрымаў ступень кандыдата архітэктуры, у 2012 годзе — званне дацэнта[1]. З 2017 года — дацэнт кафедры «Архітэктура»[1].

У 2015 годзе стаў саветнікам архітэктуры Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. З’яўляецца кіраўніком дызайн-студыі «Malkov» у Маскве (інфармацыя на 2023 год)[1].

Remove ads

Навуковыя інтарэсы

Займаецца даследаваннямі ў галіне планіроўкі і архітэктуры гарадскіх і сельскіх паселішчаў, а таксама фарміравання інтэр’ераў жылых памяшканняў[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads