Ігар Алегавіч Аўдзееў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Алегавіч Аўдзееў (нар. 29 верасня 1959, Мінск) — беларускі кіназнавец, кінакрытык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1981 годзе, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі ў 1987 годзе.
У 1986 годзе стажыраваўся ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі.
З’яўляецца лаўрэатам дзвюх прэмій Беларускага саюза кінематаграфістаў у 1996 і 2000 гадах, прэміі Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Саюза кінематаграфістаў Расіі ў 1999 годзе.
Працаваў у рэспубліканскай прэсе, аддзеле кіно і тэлебачання ІМЭФ.
Аўтар навуковай канцэпцыі стварэння і развіцця Музея гісторыі беларускага кіно. З’яўляўся кіраўніком Музея гісторыі Беларускага кіно.
Сфера навуковых інтарэсаў — сучасная практыка і тэндэнцыі развіцця экранных мастацтваў, праблема захавання і папулярызацыі кінаспадчыны.
Remove ads
Выбраныя публікацыі
- Усе беларускія фільмы: Ігравое кіно (1926—1970). Каталог-даведнік. Т. 1. Аўтары-складальнікі: І. Аўдзееў, Л. Зайцава) — Мінск,1996
- Хто прымусіць бегчы чарапаху, альбо Навошта нам патрэбны музей кіно? // На экранах. 1999., № 7.
- Гісторыя кінамастацтва Беларусі: у 4-х т. Т. 4 (у сааўт. з Л. Зайцавай, А. Карпілавай, Г. Шнур). — Мінск, 2004
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads