Ефрасіння Леанідаўна Бондарава

кіназнавец, кінакрытык, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ефрасіння Леанідаўна Бондарава (25 лістапада 1922(1922-11-25), Гапонава[d], Віцебская губерня30 чэрвеня 2011(2011-06-30), Мінск) — беларускі кінакрытык. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1982).

Хуткія факты Ефрасіння Леанідаўна Бондарава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 лістапада 1922 года ў в. Гапонава Віцебскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Лёзненскі раён Віцебскай вобласці). Школьніцай пачала працаваць літаратурным супрацоўнікам раённай газеты «Ленінскі сцяг».

У 1949 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1948—1950 гадах — рэдактар-кансультант Міністэрства кінематаграфіі БССР, у 1951—1961 гадах — галоўны рэдактар па вытворчасці фільмаў Міністэрства культуры БССР, адначасова з 1953 года да 2006 года — выкладчык БДУ.

Памерла 30 чэрвеня 2011 года ў Мінску.

Remove ads

Навуковая праца

Даследавала праблемы беларускага кінамастацтва і публіцыстыкі, выступала як кінакрытык. Аўтар сцэнарыяў шэрагу дакументальных фільмаў, спецыяльных выпускаў кінахронікі, творчых партрэтаў дзеячаў кіно. Даследаванні вызначаюцца грунтоўнасцю аналізу, публіцыстычнасцю формы. Аўтар твораў «Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін» (1960), «Нарыс на экране» (1969, разам з Л. Шылавай), «У кадры і за кадрам» (1973), «Час, экран, крытыка» (1975) і інш[1].

Remove ads

Сям’я

Узнагароды

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads