Інэса Аляксееўна Лаўрэнава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інэса Аляксееўна Лаўрэнава (нар. 23 снежня 1950, г. Кіеў, УССР) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1973 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1973—1976 гадах архітэктар майстэрні раённай планіроўкі Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва, у 1977—1985 старэйшы архітэктар, у 1986 годзе вядучы архітэктар, у 1986—1988 гадах загадчыца групы архітэктурнай майстэрні, у 1988—1992 гадах галоўны архітэктар праекта аддзела раённай планіроўкі, у 1992—1996 галоўным архітэктар праектаў аддзела комплексных даследаванняў тэрытарыяльных сістэм, у 1997—1998 — аддзела экалогіі тэрытарыяльных сістэм, у 1998—2005 гадах загадчыца сектара рэабілітацыі тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню, аддзела экалогіі тэрытарыяльных сістэм, у 2006—2008 загадчыца групы аддзела транспартных сістэм; з 2008 загадчыца групы архітэктурна планіровачнай майстэрні «БелНДІПгорадабудаўніцтва».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года.
Жыве ў Мінску па пр. Машэрава.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 40 праектных работ і асобных кірункаў па комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь, абласцей і адміністрацыйных раёнаў Беларусі і Расіі. Кіраўнік 10 навукова-даследчых работ па горадабудаўнічым абгрунтаванні рэабілітацыі тэрыторый і населеных пунктаў у раздзеле «Рэабілітацыя забруджаных тэрыторый. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы» ў складзе Дзяржпраграм Рэспублікі Беларусь па мінімізацыі і пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на ЧАЭС на 1996—2000 і 2001—2005
Remove ads
Узнагароды
Пастановай Дзяржбуда БССР і БРК прафсаюзаў ёй прысвоена званне «Ударнік адзінаццатай пяцігодкі» (1986). Узнагароджана Ганаровымі граматамі інстытута за творчы і працоўны ўнёсак пры распрацоўцы праектаў (1979, 1980,1981, 1983, 1985, 1986, 2000). Ветэран працы.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads