Праспект Машэрава (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праспект Машэрава — магістральная вуліца ў Савецкім, Цэнтральным і Фрунзенскім раёнах горада Мінска, частка першага гарадскога кольца. Створаны ў 2005 шляхам перайменавання вуліц Варвашэні, Іерусалімскай, Дразда. Названы ў гонар Пятра Міронавіча Машэрава (1918—1980), дзяржаўнага, палітычнага і ваеннага дзеяча Беларусі і СССР. Да 2005 імем П.М.Машэрава называўся цяперашні праспект Пераможцаў.
Remove ads
Забудова
- № 1 (праспект Незалежнасці, 39) — жылы дом (архітэктар А. П. Брэгман)[1].
- № 17 — будынак Белгорхімпрама. Узведзены як будынак Беларускага філіяла навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (архітэктары М. Барсукоў, В. Нікіцін)[1].

- № 25 (Крапоткіна № 44) — будынак Белдзіправадгаса (1978; Б. Ларчанка, І. Васілевіч). Складаецца з вышыннага дванаццаціпавярховага і выцягнутага па фронце шасціпавярховага карпусоў, аб’яднаных нізкай галерэяй-пераходам. У будынку размяшчаюцца Белдзіправадгас і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Remove ads
Славутасці
Зноскі
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads