Іван Васілевіч Козел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Васілевіч Козел (21 мая 1928, в. Канчаны, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 30 студзеня 1970) — беларускі драматург.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Маладзечанскую сярэднюю школу № 1 у 1949 г. Настаўнічаў у Віткаўшчынскай пачатковай (1949—1959), Ермакоўскай сямігадовай (1959—1960) і Красненскай сярэдняй (1960—1963) школах Маладзечанскага раёна. Адначасова завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Член КПСС з 1959 года. Быў навуковым супрацоўнікам Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1963—1964), у 1964—1966 гг. — рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, пасля старшы рэдактар Камітэта па друку пры Савеце Міністраў БССР. У 1969 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.
Выступаў як драматург з 1957 г. Аўтар п’ес «Папараць-кветка» (1958, пастаўлена ў 1957, асобнае выданне ў 1959), прысвечанай барацьбе працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, і «Канчане — суседзі мае» (апублікавана і пастаўлена пад назваю «Над хвалямі Серабранкі» ў 1961, асобнае выданне ў 1963), тэма якой — жыццё беларускай вёскі канца 1950-х гадоў, барацьба супраць уласніцтва.
Памёр 30 студзеня 1970 года. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках[1].
Remove ads
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads