Янусь Малец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Янусь Малец (сапр. Іван Вільгельмавіч Малец; 8 лютага 1951, в. Хрыстова Пастаўскага раёна — 15 красавіка 2021) — беларускі пісьменнік. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад Хабараўскам. Пасля службы, у 1983 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў рабочым у часопісе «Вожык» (1993—1994).
Творчасць
Друкаваўся з 1974 года. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару: зборнікі «Бедны конь» (1992); «Трава ў вушах» (1994); «Намінальны людзель» (2005); «С ума сойти!» (2006). У вершах раскрывае думкі і пачуцці сучасніка, пакутны шлях да ісціны (зборнік «Родны мацярык», 1995).
Займаўся таксама літаратурнай крытыкай. Даследаваў вядомую ананімную паэму «Сказ пра Лысую Гару». Практычна першым публічна назваў імя сапраўднага аўтара[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads