Дунілавіцкі раён
колішні раён у БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуні́лавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі БССР у 1940—1960 гадах. Плошча раёна складала 900 км². У 1946 годзе раён налічваў 336 населеных пунктаў. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дунілавічы, з 1950 года — гарадскі пасёлак Варапаева.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў: Варапаеўскі, Валкалацкі, Галбейскі, Гулідаўскі, Дунілавіцкі, Жуперкаўскі, Заўлецкі, Казлоўшчынскі, Ласіцкі, Міхайлаўскі, Мосарскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі. 25 лістапада 1940 года да раёна далучаны Лучайкаўскі і Старадворскі сельсаветы Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці. 6 снежня 1944 года да раёна далучаны Курапольскі сельсавет Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці, які 9 жніўня 1946 года быў вернуты Пастаўскаму раёну. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка, цэнтр раёна перанесены ў Варапаева. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года статус гарадскога пасёлка Дунілавічы паніжаны да вёскі, скасаваны Галбейскі, Гулідаўскі, Жуперкаўскі, Міхайлаўскі, Старадворскі, Сяргеевіцкі, Тузбіцкі сельсаветы; утвораны Белькаўскі сельсавет, Заўлецкі сельсавет перайменаваны ў Струцкі сельсавет[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Лучайкаўскі сельсавет. 20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads