Ігар Мікалаевіч Глебаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Мікалаевіч Глебаў (6 лістапада 1923, в. Будзінка, Бельскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 18 красавіка 1986) — беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Пляменнік скульптара Аляксея Глебава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1955 годзе Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Ленінградзе. Вучыўся ў М. Керзіна, І. Крастоўскага. Удзельнік мастацкіх выставак з 1956 года. Выкладаў у 1956—1964 гадах у Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1964—1976 гадах Беларускім політэхнічным інстытуце.
Член КПСС з 1944 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года.
Remove ads
Творчасць
Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «На палявым стане», «Даяркі», «У тыле ворага», «Разведчыца», «Будаўніца», «Партрэт Наташы»; помнікі У. Леніну ў Лепелі, Ф. Скарыну ў Полацку, М. Калініну ў Мінску, загінулым воінам і партызанам ў г. Стоўбцы і ў калгасе «Гігант» на Бабруйшчыне (усе ў сааўтарстве).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads