Ігар Георгіевіч Ратнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Георгіевіч Ратнікаў (нар. 10 сакавіка 1947, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1970 годзе БПІ. У 19701971 гадах архітэктар Гомельскага філіяла Белдзяржпраекта. У 19711973 гадах служыў у Савецкай Арміі камандзірам узвода. У 19731990 гадах старэйшы архітэктар, вядучы інжынер, вядучы архітэктар, кіраўнік групы, начальнік групы Белдзяржпраекта у Мінску; у 19901993 гадах кіраўнік сектара, галоўны спецыяліст аддзела Галоўнага ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама; у 19941995 гадах начальнік аддзела Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама. У 19941996 гадах член гарадскога мастацкага савета пры «Мінгарафармленні». У 19961999 гадах вядучы інжынер, начальнік аддзела ТАА «Трайпл»; у 19992001 гадах намеснік дырэктара па праектаванні ТАА «Тэкстур»; у 20012008 гадах намеснік начальніка інспекцыі, намеснік начальніка аддзела, галоўны спецыяліст аддзела Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінгарвыканкама; у 20082012 гадах галоўны спецыяліст аддзела кіруючай кампаніі холдынгу «Агракамбінат Мачулішчы»; з 2012 — інжынер-канструктар праектна-будаўнічага бюро ВРУП МЭТЗ імя В. І. Казлова. З 2005 года галоўны архітэктар праектаў па сумяшчальніцтве ва УП «Стройнаука».

Член Беларускага Саюза архітэктараў з 1986 года.

Пражывае ў Мінску па вул. Гарадзецкай, 2

Remove ads

Творчасць

Сааўтар праекта серыі буйнапанэльных жылых дамоў з блок-секцый «БО» для г. Бабруйска, выкарыстанага заводам КПД для ажыццяўлення масавай жылой забудовы ў г. Бабруйску; аўтар праекта шматкватэрнага жылога дома з падземным гаражом-стаянкай, пабудаванага па вул. Грыбаедава ў г. Мінску; аўтар больш за 20 рэалізаваных праектаў індывідуальных жылых дамоў і інш. аб’ектаў у г. Мінску.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads