Ігнат Мікалаевіч Даніловіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнат Мікалаевіч Даніловіч
Remove ads

Ігнат Мікалаевіч Даніловіч (28 жніўня (8 верасня) 1788, Грынявічы Вялікія[d], Карона Каралеўства Польскага30 чэрвеня (12 ліпеня) 1843, Есенік) — гісторык права і археограф. Адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў ВКЛ. Прафесар (1822 г.).

Remove ads

Біяграфія

З сям’і беларускага ўніяцкага святара. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1812), дзе ў 1814—1824 гадах выкладаў права. Пасля раскрыцця таварыства філаматаў звольнены з працы, пакінуў Вільню, бо яму забаронена жыць на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. У 1825—1829 гадах прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, у 1830—1835 гадах працаваў Санкт-Пецярбургу ў камісіі М. М. Спяранскага па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў для заходніх губерняў. У 1835—1842 гадах выкладаў права ў Кіеўскім Імператарскім універсітэце св. Уладзіміра і Маскоўскім універсітэтах.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Як вучоны і грамадзянін сфарміраваўся ў часы вучобы і працы ў Віленскім універсітэце ў вольналюбівым патрыятычным асяроддзі, у якім панавала глыбокая павага і цікавасць да мінуўшчыны краю. Займаўся зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута ВКЛ 1529 (у 1841 г. апублікаваны А. Т. Дзялынскім у «Зборы літоўскіх законаў ад 1389 да 1529»). У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837) даў характарыстыку гістарычнага развіцця права ў беларуска-літоўскіх губернях, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, сцвярджаў пра самабытнасць права ВКЛ. Упершыню апублікаваў беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. паводле рукапісу 1519 г., які ў 1822 г. разам з М. К. Баброўскім выявіў у бібліятэцы Супрасльскага манастыра; перавыдадзены асобна пад назвай «Летапісец Літвы і руская хроніка»[3] (1827), Працы Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840)[4] і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841) далі пачатак навуковым даследаванням беларуска-літоўскага летапісання. Сваімі публікацыямі канчаткова развеяў сумненні асобных вучоных пра існаванне ў ВКЛ летапісання і даказаў, што беларусы і літоўцы ўжо ў XV ст. мелі сваіх гісторыкаў. Разам з М. А. Абаленскім падрыхтаваў і выдаў «Кнігу пасольскую метрыкі Вялікага княства Літоўскага» (Т. 1, 1843). У «Скарбніцы грамат» (Т. 1 — 2, 1860—1862, выдадзены Я.Тышкевічам у Вільні) апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2500 розных пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы ад выпісак з Герадота да актаў 1569 года. Марыў пра адраджэнне літоўска-беларускай дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads