Падляшскае ваяводства (1513—1795)
ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў 1513—1795 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падляшскае ваяводства (лац.: Palatinatus Podlachiae), таксама Падляшска-Берасцейскае і Наднарвенскае ваяводства[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Цэнтрам ваяводства з’яўляўся горад Дарагічын.
Гербам ваяводства былі аб’яднаныя гербы: польскі і літоўскі — арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.
Remove ads
Гісторыя

- 29 жніўня 1513: вылучылася з Троцкага ваяводства; ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасцейскую зямлю (Берасцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).
- 1565/66: на базе Берасцейскай зямлі ўтварылася аднайменнае ваяводства (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводства).
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшло пад уладу Каралеўства Польскага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай спыніла сваё існаванне.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў ваяводства падзялялася на тры паветы — Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.
Ваяводскі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, там жа склікалася паспалітае рушэнне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Мясцовая шляхта абірала двух дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads