Іван Данілавіч Гарбачэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Данілавіч Гарбачэўскі (1860 — 1914[заўв 1]; Псеўданімы: Союзник[1]) — беларускі педагог, фалькларыст, пісьменнік і краязнавец[2].

Хуткія факты Іван Данілавіч Гарбачэўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1877), Віленскі настаўніцкі інстытут  (руск.) (1885)[2]. Выкладаў гісторыю, рускую мову, іншыя прадметы ў Троцкім і Невельскім паветах (да 1899)[2]. У 1894—98 супрацоўнік газеты «Витебские губернские ведомости»[2]. Пераехаў у 1899 на Каўказ, пасля на Кубань. Інспектар народных вучылішчаў у Баталпашынску на Кубані  (руск.) (1900—1912?). Выкладаў у вышэйшым рамесным вучылішчы ў Рагачове (19121914).

Выступаў у друку з прапановамі ўдасканалення народнай школы. Правадзейны член Педагагічнага таварыства пры педагагічным музеі  (руск.) ў Санкт-Пецярбургу (1894).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Яму належыць гістарычная праца «Пра волакі вялікага воднага шляху з варагаў у грэкі» (1894). Вывучаў фальклор, побыт беларусаў, гісторыю[2]. Апісваў населеныя пункты на Заходняй Дзвіне («Уніз па Дзвіне», 1895), флору, фаўну, земляробства і жывёлагадоўлю, промыслы, адукацыю ў Лепельскім павеце («Лепельскі павет Віцебскай губерні», 1895), язычніцкія вераванні, рэлігийныя абрады, звычаі продкаў палешукоў («Старына старадаўняя», 1897). Паэтычнасць беларускіх народных песень адзначыў у працы «Старажытнасць беларускіх песень і іх напеваў» (1896), апублікаванай у «Віцебскіх губернскіх ведамасцях» (нумары 83—85, 87, 89).

Remove ads

Творчасць

Аўтар аповесці «Не дайшоў да роднай хаты» (нап. 1899) і іншых мастацкіх твораў. Кнігі для дзяцей «Птушыны канцэрт», «Ціхая радасць» і інш., апавяданні «Зямля і араты», «Не дайшоў да роднай вёскі» (1899). Гістарычныя аповесці «Старына старадаўняя» (Віцебск, 1897)[заўв 2], «Што з ёю будзе?» (Віцебск, 1898).

Бібліяграфія

  • Сельский учитель. ― Витебск. Губернская типография, 1895. С. 17
  • О волоках Великого водного пути из варяг в греки. ― Витебск. Губернская типография. 1984. С. 19
  • Лепельский уезд Витебской губернии. ― Витебск. Губернская типография. 1895
  • Вниз по Двине. ― Витебск. Губернская типография. 1895. С. 14
  • Старина стародавняя. Историческая повесть X века. ― Витебск. 1897. С. 163
  • Тихая отрада (Рассказ Володи). Серия «Детям в подарок». ― Витебск. 1896. С. 17
  • Что-то с ней будет? Повесть. ― Витебск. 1898. С. 24

Заўвагі

  1. Месцы нараджэння і смерці невядомыя.
  2. Апісваюцца часы канца 10 ст. на землях драўлян.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads