Іван Піліпавіч Лагвіновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Піліпавіч Лагвіновіч (16 студзеня 1940, хутар Запрапасць за 5 км ад Малькавіч, Ганцавіцкі раён — 29 сакавіка 2011[1]) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 17-гадовым узросце паехаў на Данбас. У 1959 годзе скончыў Горнапрамысловае вучылішча № 10 у Новым Данбасе (Сталінская вобласць УССР, цяпер у межах Сняжнога), у 1966 — сярэднюю школу рабочай моладзі № 1 у Тарэзе, у 1982 — Данецкі абласны ўніверсітэт рабселькораў. Адначасова працаваў шахцёрам.
Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў шахцёрам у Тарэзе. У 37 гадоў з прычыны прафесійнага захворвання перавёўся слесарам на Цэнтральную абагачальную фабрыку «Данецкая» вытворчага аб’яднання «Тарэзантрацыт»[2]. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, у 1991 годзе вярнуўся ў Беларусь, жыў у Паставах, у маі 1992 года пераехаў у Баранавічы.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2003). Пахаваны 31.3.2011 года ў Малькавічах[1].
Remove ads
Творчасць
Першы верш напісаў у 3-м класе. Дэбютаваў вершамі ў 1960 (газета «Чырвоная змена»).
Ва Украіне пісаў вершы на беларускай і рускай мовах, у Беларусі — толькі па-беларуску. Аўтар кніг паэзіі «Разлукі выраёвыя» (2000), «Піліпаўка» (2001), «Ляда юдолі» (2003), «Далёкае і блізкае» (2004), «Палыновыя кветкі» (2007). Рыхтаваў да друку зборнік «Апошні забой», цяпер (2011) рыхтуецца пасмяротнае выданне[1]. На Украіне друкаваўся ў калектыўных зборнікаў «Дорогие мои однополчане», «Зарницы», «Очень вовремя мы родились».
У Беларусі вершы Івана Лагвіновіча «Востраў» увайшоў у зборнік выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» (1998), 14 вершаў у альманах паэзіі Брэстчыны «Дзядзінец» (1999), вялікія падборкі вершаў у літаратурны альманах Баранавічаў «Святліца» (2000, 2006), вершы «Памірае паэт» у калектыўны зборнік «Верш на Свабоду» (2002), 5 вершаў у анталогію выбранай беларускай паэзіі 20 ст. «Краса і сіла» (2003).
Творы друкаваліся ў перыядычных выданнях, газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Вожык», брэсцкіх абласных газетах «Заря» і «Народная трыбуна», у газеце «Наша слова», у газетах г. Баранавічы «Наш край» і «Інтэкс-прэс».
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка (2008) за кнігу паэзіі «Палыновыя кветкі».
Remove ads
Творы
Кнігі
- Лагвіновіч, І. Далёкае і блізкае: вершы / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2004. — 60 с.
- Логвинович, И. Ф. Заряна / И. Ф. Логвинович; Иероглиф улыбки / Р. И. Логвинович: стихи / И. Ф. Логвинович; Р. И. Логвинович. — Барановичи: «Светлица», 2002. — 60 с.
- Лагвіновіч, І. Ляда юдолі Архівавана 5 сакавіка 2016.: выбранае / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2003. — 75 с.
- Лагвіновіч, І. Палыновыя кветкі(недаступная спасылка): вершатворы / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2007. — 85 с.
- Лагвіновіч, І. Піліпаўка Архівавана 5 сакавіка 2016.: вершы / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2001. — 50 с.
- Лагвіновіч, І. Разлукі выраёвыя Архівавана 8 лютага 2021.: вершы / І. Лагвіновіч. — Брэст «Вежа», 2000. — 72 с.
Асобныя творы
- Лагвіновіч, І. «Я аднойчы на востраў…»: верш / І. Лагвіновіч // Агледзіны: зборнік. — Мн., 1998. — С. 108;
- Лагвіновіч, І. Цярновы вянок Буслянкі: цыкл вершаў / І. Лагвіновіч // Дзядзінец: паэзія Берасцейшчыны. — Брэст, 1999. — С. 50-56.
- Лагвіновіч, І. «Бярозы», «Хутаранка», «Завіруха. Поле. Ноч.»: вершы / І. Лагвіновіч // Маладосць. 2000. № 9. С. 27.
- Лагвіновіч, І. «Я ведаю, нялёгка жыць табе», «Падарунак»: вершы / І. Лагвіновіч // Заря. 2000. 29 января. С. 4
- Лагвіновіч, І. «Каторы год, непадалёк ад Шчары», «Ліхтары», «Ведаю»: вершы / І. Лагвіновіч // ЛіМ. 2006. 17 ліст. С. 8.
- Лагвіновіч, І. «Безназоўнай зорка», «Вярыгі», «Песня каласковая»: вершы / І. Лагвіновіч // Заря. 2007. 3 марта. С. 8
Зноскі
Бібліяграфія
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads