Іван Дзмітрыевіч Ралько
беларускі літаратуразнавец, крытык, паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Дзмітрыевіч Ралько (21 лістапада 1929, вёска Макраны[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 снежня 1979, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык, паэт. Кандыдат філалагічных навук (1967).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1951 годзе скончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. З 1951 і да пачатку 1957 года працаваў дырэктарам і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Багушоўскай сямігадовай школы, затым выкладаў рускую мову і літаратуру ў Навамышскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна. У 1958 годзе скончыў завочна філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Працаваў у гэтым інстытуце малодшым (1961–1968), старшым навуковым супрацоўнікам (1969–1979).
Сябра СП СССР з 1970 года.
Remove ads
Творчасць
У перыядычным друку ў 1951 годзе дэбютаваў вершамі (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка паэзіі «Святло зары вячэрняй» (1983). Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральна-этычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.
Перакладаў з украінскай і польскай моў.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
З 1958 года выступаў як крытык і літаратуразнавец.
Сфера навуковых інтарэсаў — праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі беларускага вершаскладання.
У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].
Аўтар навуковых манаграфій «Беларускі верш: Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969), «Вершаскладанне: Даследаванне і матэрыялы» (1977), «Верш і мова: Праблема тэорыі і гісторыі беларускага верша» (1986). Вершазнаўчыя працы І. Д. Ралько — адны з першых у беларускім літаратуразнаўстве шырокамаштабных і грунтоўных навуковых даследаванняў у галіне гісторыі і тэорыі беларускага верша. Упершыню ў беларускай літаратурнай навуцы быў старанна сабраны і статыстычна апрацаваны велізарны матэрыял па версіфікацыі, — маладаследаванай сферы паэтычнай творчасці ад Ф. Скарыны і С. Полацкага і да апошняй чвэрці ХХ стагоддзя.
Гістарычную прастору беларускай вершаванай практыкі даследчык бачыў у агульным кантэксце славянскага вершазнаўства, розных сістэм вершаскладання (танічнага, сілабічнага і сілаба-танічнага). Даследаваў суадносіны рытму і маўлення, слоўнага націску і метра, асаблівасці ужывання беларускай рыфмы.
Склаў метрычны даведнік да вершаў Максіма Багдановіча, збіраў матэрыялы да метрычнага даведніка паэтычнай творчасці Янкі Купалы (праца не завершана).
Зноскі
- злілася з в. Чырвоная Дубрава
- Белорусский стих. Вопросы истории и теории: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук: специальность 642 Литература народов СССР / И. Д. Ралько. – Минск, 1967. – 16 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads