Іван Сяргеевіч Квітко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Сяргеевіч Квітко (29 снежня 1915, с. Пясчанае, Старабільскі раён, Луганская вобласць — 30 сакавіка 1981) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва ў 1941 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1943 года.
Працаваў начальнікам аддзела па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінаблвыканкама, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, намеснік начальніка аддзела сельскага будаўніцтва Дзяржбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года.
Творчасць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы Цэнтральнай (1949) і Прывакзальнай плошчы (1955) у Барысаве, цэнтра калгаса «Новы побыт» Мінскага раёна (1960), генплан Старобіна (1965).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads