Іван Сцяпанавіч Курбека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Сцяпанавіч Курбека (10 лістапада 1934, Серабрышча, Люшнеўская гміна, Слонімскі павет, цяпер Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1 красавіка 2009) — беларускі паэт, літаратуразнавец, музеязнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Моўчадскай сярэдняй школы (1953) паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыў у 1958 годзе. З 1958 года працаваў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы і з 1964 года навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, старшым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 годзе.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.
Пахаваны на могілках в. Серабрышча[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads