Іосіф Фантана III
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іосіф Фантана III (1700 (?) — пасля 1755) — беларускі архітэктар італьянскага паходжання. Прадстаўнік барока. Працаваў пераважна ў Гродне і Вільні. Адзін з родапачынальнікаў стылістычнай плыні віленскага барока ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Remove ads
Біяграфія
Фантана паходзіў з асіміляванага італьянскага роду архітэктараў. Яго бацька, Дамінік Фантана, меў званне каралеўскага архітэктара і капітана каралеўскіх войскаў, маці — Тэрэза Тэкля, была дачкой старадубскага маршалка Міхаіла[1] з мясцовага шляхецкага роду Перасвет-Солтанаў і мела некалькі фальваркаў пад Гродна[2]. Акрамя Іосіфа, у іх было яшчэ трое дзяцей[1]. Месцам жыхарства гэтай заможнай сям’і было Гродна, дзе ім належаў мураваны дом па вуліцы Замкавай[2].
У 1742 годзе да Іосіфа Фантаны перайшлі бацькаўскія тытулы каралеўскага архітэктара і капітана каралеўскіх войскаў. Памёр пасля 1755 года, у тым жа годзе яго маёнткі, якія ён атрымаў у спадчыну ад маці, былі прададзены князям Масальскім[2].
Remove ads
Творчасць
Працаваў пераважна ў Гродне і Вільні[3]. Іосіф Фантана III добра ведаў спецыяльныя трактаты італьянскіх тэарэтыкаў і практыкаў, рознабакова валодаў не толькі архітэктурнымі ведамі, але і сумежнымі прыродазнаўчымі навукамі[2].
У Гродне пабудаваў уніяцкую царкву Раства Багародзіцы ў Гродзенскім манастыры базыльянак (1726), палац Сапегаў[удакладніць] (1741—1744)[3].
Апрача гэтага, ён будаваў святыні розных каталіцкіх ордэнаў, а таксама ўніяцкія ў Вільні, Віцебску[2].
Каля 1735 г., верагодна, паводле праекта І. Фантаны ІІІ быў перабудаваны ў стылістыцы позняга барока галоўны фасад касцёла пры кляштары кармелітаў босых у Глыбокім. Над масіўнымі ніжнімі чацверыкамі старых вежаў узвялі некалькі ярусаў, што тэлескапічна скарачаліся ўгору. Формы вежаў і франтоны паміж імі набылі пластычнасць і ажурнасць дзякуючы фігурным абрысам праёмаў, шматлікім раскрапоўкам, слаістым пілястрам, разарваным і хвалістым карнізам. Адпаведна было зменена і ўбранне інтэр’ера, а касцёл нанава кансэкраваны суфраганам віленскім Мацеем Анцутам[2].
У 1740 годзе склаў праект касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Сталовічах, будаўніцтвам якога кіраваў з 1741 па 1743 гг[3]. Касцёл уяўляе сабой познебарочную трохнефную базіліку без трансепта з двухвежавым фасадам-нартэксам і прамавугольным алтарным завяршэннем цэнтральнага нефа, да якога па падоўжнай восі Фантана далучыў старажытную Ларэтанскую капліцу[2].
Падобны прыём размяшчэння ў цэнтры алтара ўвахода ў пазаалтарнае сакральнае памяшканне ёсць яшчэ толькі ў касцёле кармелітаў босых у Гродне. Па гэтай і яшчэ шэрагу аналогій ёсць падставы меркаваць, што яму належыць і аўтарства гродзенскага касцёла кармелітаў[2].
- Глыбоцкі касцёл кармелітаў босых
- Гродзенскі касцёл кармелітаў босых
- Гродзенская царква Раства Багародзіцы
- Сталовіцкі касцёл Святога Яна Хрысціцеля
- Віцебскі базыльянскі касцёл да перабудовы
Remove ads
Зноскі
- Ауксе Каладжинскайте. Деятельность архитектора Иосифа Фонтана в Великом княжестве Литовском
- Фантана Іосіф III // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 606. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads