Сталовічы

аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сталовічыmap
Remove ads

Стало́вічы[1] (трансліт.: Stalovičy, руск.: Столовичи) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 12 км на поўнач ад Баранавічаў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, на р. Смалянка. Праз аграгарадок праходзіць шаша Баранавічы — Навагрудак. Насельніцтва 639 жыхароў, 249 гаспадарак (2005); 758 жыхароў (2009).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У 1771 годзе каля мястэчка адбылася бітва між войскам Вялікага Княства Літоўскага (што падтрымала Барскую канфедэрацыю)[3] і войскам Расійскай імперыі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сталовічы (Стваловічы) згадваюцца ў XIV стагоддзі[4] як дзяржаўнае ўладанне. У першай палове XV стагоддзя вялікі князь Вітаўт перадаў вёску Няміру Разановічу, што сваім прывілеем ад 2 лістапада 1449 года пацвердзіў вялікі князь Казімір. Дачка Разановіча Марыя Няміраўна пабралася шлюбам з намеснікам брацлаўскім князем Міхаілам Васільевічам Чартарыйскім[5].

У XVI стагоддзі Сталовічы атрымалі статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета і належала Мікалаю Радзівілу «Сіротку», які збудаваў тут драўляную капліцу. Яго сын Жыгімонт Караль у 1609 годзе заснаваў Сталовіцкую камандорыю Мальтыйскага ордэна, збудаваў драўляны касцёл. У 1639 годзе на яго месцы ўзвялі мураваную капліцу. Мураваны касцёл пачалі будаваць у 1736 годзе.

У часы Барскай канфедэрацыі ў 1771 годзе пад Сталовічамі адбылася буйная бітва, у якой рускія пад камандаваннем Аляксандра Суворава разбілі войскі Рэчы Паспалітай на чале з гетманам вялікім Міхалам Казімірам Агінскім. У памяць пра яе ў мястэчку паставілі валун з надпісамі па-беларуску і па-польску: «12 IX 1771 тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. К. Агінскага з войскамі А. Суворава», «Pokoj ich duszom». У 1793 годзе паселішча атрымала статус горада і зрабілася цэнтрам павета.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сталовічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Навагрудскага павета Слонімскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. З 1797 года ў Літоўскай, з 1801 года ў Гродзенскай губерні. Тут працавалі пошта, карчма, знаходзіўся ваенны гарнізон. У 1814—1815 гадах у воінскай часці служыў будучы дзекабрыст Кандрат Рылееў.

З 1842 года ў Мінскай губерні. Станам на 1867 год у мястэчку працавалі народнае вучылішча, касцёл, царква, адбываліся 2 кірмашы на год. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1868 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. у 1879 годзе яе прыход налічваў каля 3 тыс. вернікаў (пісьменнымі былі толькі 10 %). Царква мела каля 130 дзесяцін зямлі, у тым ліку 75 дзесяцін ворыва.

Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі народнае вучылішча, 13 крам, царква, валасное праўленне, адбываліся 2 кірмашы на год.

Найноўшы час

Станам на 1900 год у Сталовічах было 100 двароў, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 млыны, 2 праваслаўныя царквы, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, карчма, некалькі крам; рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. У пачатку XX стагоддзя — 95 двароў; побач з мястэчкам знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор).

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сталовічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з мястэчкам размяшчаўся аднайменны фальварак (3 дамы).

У 1939 годзе Сталовічы ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.

З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1830 год — 289 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 3, мяшчан-іўдзеяў 163, мяшчан-хрысціян і сялян 118, жабракоў 1[6].
    • 1867 год — 102 дамы, 523 жыхары[7].
    • 1897 год — 123 двары, 150 жылых дамоў, 929 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1900 год — да 100 двароў, каля 1 тыс. жыхароў.
    • пачатак XX ст. — 95 двароў, 858 жыхароў, у маёнтку — 1 двор, 25 жыхароў.
    • 1909 год — 858 жыхароў, 95 двароў[8].
    • 1921 год — 116 дамоў, 678 жыхароў, у фальварку — 3 дамы, 37 жыхароў.
    • 1939 год — 876 жыхароў.
    • 1959 год — 607 жыхароў.
    • 1970 год — 765 жыхароў.
    • 1998 год — 232 двары, 699 жыхароў[9].
  • XXI стагоддзе:
    • 2001 год — 671 жыхар, 289 двароў[8].
    • 2005 год — 639 жыхароў, 249 гаспадарак.
Remove ads

Інфраструктура

Thumb
Від на вёску Сталовічы

У Сталовічах працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, млын, Дом быту, сталовая, клуб, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, З магазіны. Да 1953 года існавала школа, пераведзеная пазней у пасёлак Кастрычніцкі, за 1,5 км ад Сталовічаў.

Славутасці

У Сталовічах таксама знаходзіцца млын, збудаваны ў пачатку XX ст.

Remove ads

Славутыя землякі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads