Іван Ягоравіч Марчанка
гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Ягоравіч Марчанка (2 чэрвеня 1923, Людкоў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 19 красавіка 1997) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980). Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1980).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1941 годзе Слаўгарадскую СШ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскі педагагічны інстытут, у 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1945—1951 гадах працаваў на партыйнай рабоце. З 1954 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, з 1962 года загадчык сектарам, загадчык аддзелам, адначасова ў 1962—1968 і 1975—1981 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па гісторыі: рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва. Даследаваў праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працаўнікоў. Адзін з аўтараў «Истории Белорусской ССР» у 5 тамах (1973—1975), «Истории Минска» (1967), «Истории Белорусской ССР» (1977), кніг: «Полоцк. Исторический очерк» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і іншых калектыўных прац. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads