АБС-пластык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

АБС-пластык (хімічная формула (C8H8)x·(C4H6) — тэрмапластычны матэрыял з 2-фазнай структурай, супалімер акрыланітрылу, бутадыену і стыролу. Непразрысты, звычайна цёмнага колеру, тэмпература размякчэння — 90-105 °C, шчыльнасць 1,08*10³ кг/м³. Растваральны ў араматычных і хлараваных вуглевадародах, вільгаце-, масла-, бензіна-, кіслота-, шчолачаўстойлівы; з высокай механічнай трываласцю, цепластойкасцю, жорсткасцю. Атрымліваюць радыкальнай палімерызацыяй стыролу з акрыланітрылам у прысутнасці каўчукавага латэксу. Канструкцыйны матэрыял для аўтамабіле-, машына-, прыладабудавання, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці, на выраб спартовага інвентару, мэблі; напаўняльнік некаторых палімераў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads