АНЗЮС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
АНЗЮС (англ.: ANZUS) — ваенна-палітычны блок Аўстраліі, Новай Зеландыі і ЗША. Назва ад першых літар краін-удзельніц.

Гісторыя
Дагавор пра стварэнне блока падпісаны 1 верасня 1951 года ў Сан-Францыска (ЗША) на неабмежаваны тэрмін, уступіў у сілу 29 красавіка 1952 года.
Інспіраваны ЗША, якія пасля пачатку Карэйскай вайны (1950) імкнуліся стварыць на ўзор НАТО калектыўны саюз бяспекі ў ціхаакіянскай прасторы. Прадугледжваў узаемную падтрымку ў выпадку нападу на аднаго з партнёраў. Аўстралія і Новая Зеландыя бачылі ў дагаворы гарантыю бяспекі ад Японіі.
Пасля закрыцця новазеландскіх партоў для атамных ваенных караблёў ЗША (1985) амерыканскі ўрад у 1986 годзе абвясціў пра спыненне сваіх абавязкаў у адносінах да Новай Зеландыі, яе членства ў АНЗЮСе было прыпынена, хоць фактычнае супрацоўніцтва працягвалася.
Remove ads
Літаратура
- АНЗЮС // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads