Аарнэ Юкскюла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аарнэ Юкскюла
Remove ads

Аарнэ Юкскюла (эст.: Aarne-Mati Üksküla; 21 верасня 1937, Талін, Эстонія — 29 кастрычніка 2017, Талін, Эстонія) — эстонскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народны артыст Эстонскай ССР (1986).

Хуткія факты Аарнэ Юкскюла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1937 года ў Таліне. У 1956—1957 гадах вучыўся ў Талінскім педагагічным інстытуце. У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Талінскай дзяржаўнай кансерваторыі (курс Вальдэмара Пансо).

На працягу 1961—1968 гадоў працаваў у Ракверэ-тэатры, у 1968—1978 гадах — у драматычным тэатры «Эндла» ў Пярну, у 1985—1988 гадах — у Эстонскім драматычным тэатры, у 1988—1993 гадах — у тэатры-студыі Старога горада (эст.: Vanalinnastuudio) і ў 1993—2002 гадах — зноў у Эстонскім драматычным тэатры. Таксама іграў у тэатральнай студыі «Тэатрум».

Займаўся педагагічнай дзейнасцю. З 1978 года выкладаў у Талінскай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер Эстонская акадэмія музыкі і тэатра) на кафедры драматычнага мастацтва (дэкан, з 1998 года — прафесар).

У 1997 годзе выкладаў на тэатральным факультэце ў Эстонскім гуманітарным інстытуце.

Пахаваны ў Таліне на могілках Лійва.

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Aarne Üksküla // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads