Аарэ

рака ў Швейцарыі, прыток Рэйна From Wikipedia, the free encyclopedia

Аарэ
Remove ads

А́арэ, А́рэ[1] (ням.: Aare, фр.: Aar) — рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна.

Хуткія факты Аарэ, Характарыстыка ...

Даўжыня 295 км, плошча басейна каля 17,8 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 560 м³/с.

Бярэ пачатак у ледавіку Аарэ на захад ад перавала Грымзель у Бернскіх Альпах. У верхнім цячэнні Аарэ — тыповая горная рака; у даліне Гаслі ўтварае вадаспад Гандэк вышынёй 46 м. Працякае праз шэраг азёр, у тым ліку праз Брыенцкае і Тунскае азёры, пасля чаго праходзіць праз горад Тун, а ніжэй па цячэнні фармуе стромкую лукавіну, абмывае высокую скалу, на якой і быў заснаваны горад Берн — сталіца Швейцарыі; далей цячэ па Швейцарскім плато. У месцы ўпадзення ў Рэйн размешчаны горад Кобленц. Рака суднаходная да Тунскага возера. На рацэ ГЭС.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads