Аацысціс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аацы́сціс (Oocystis) — род аднаклетачных або каланіяльных зялёных водарасцей сямейства аацысціевых.
Remove ads
Апісанне
Клеткі памерам 2,3—53х5—30 мкм, ад эліпсападобных да амаль шарападобных, адзіночныя або калоніямі па 2—64. Абалонка гладкая або з патаўшчэннем і бурымі бародаўкамі на полюсах, іншы раз укрыта тоўстым слоем слізі. Размнажаюцца аўтаспорамі. Часам да 3 пакаленняў даччыных клетак застаюцца ў матчынай абалонцы і ўтвараюць калоніі.
Арэал і экалогія
Вядома каля 50 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Трапляюцца ўсюды, пераважна ў стаячых забруджаных водах.
Некаторыя віды
- Oocystis apiculata
 - Oocystis borgei — Аацысціс Борге
 - Oocystis heteromucosa
 - Oocystis lacustris — Аацысціс азёрны
 - Oocystis marssonii — Аацысціс Марсона
 - Oocystis nephrocytioides
 - Oocystis parva — Аацысціс нязначны
 - Oocystis pusilla — Аацысціс маленькі
 - Oocystis solitaria — Аацысціс адзіночны
 
Значэнне і выкарыстанне
Выклікаюць цвіценне вады. Добры корм для заапланктону.
Літаратура
- Міхеева Т. Аацысціс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 16.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads