Абава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абава
Remove ads

А́бава — рака ў Латвіі, правы прыток Вэнты. Выцякае з возера Аландэс. Даўжыня — 129 км, плошча басейна — 2030 км², перапад вышыняў — 51 м. Першапачатковы кірунак плыні — на поўнач, затым на захад. Абава працякае праз гарады Кандава і Сабілэ.

Хуткія факты Абава, Характарыстыка ...

Абава вельмі прыдатная для турысцкіх паходаў. Яе шырыня ў ніжнім цячэнні складае ад 12 да 25 м. На Абаве шмат парогаў, утвораных з даламітавых адкладаў. Хуткасць плыні ў падобных месцах перавышае 2 м/с. У трох кіламетрах ад Сабілэ знаходзіцца Абавас румба — вадаспад вышынёй 2 м, помнік прыроды, які ўяўляе сабой прыступку з зацвярдзелага чырвонага пясчаніку.

50 % басейну ракі займаюць лясы.

У Абаве ловяцца акуні, язі, плоткі, шчупакі, рыбцы, галавачы і міногі.

  1. The World Atlas — 3-е — М.: Федеральное агентство геодезии и картографии, 1999.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q16711295'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q757187'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads