Падкаменшчык звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падка́меншчык звычайны (Cottus gobio) — рыба атрада скарапенападобных. Народныя назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка і інш.
Remove ads
Апісанне
Цела даўжынёй 8—10, часам да 12 см, голае, шараватае ці светла-бурае, з цёмнымі плямамі, брушка жоўта-белае. На плаўніках, акрамя брушных, цёмныя плямы. Галава масіўная, пляскатая. Вочы чырванаватыя, размешчаны на верхнім баку галавы. Спінных плаўнікоў 2 (першы меншы за другі).
Пашырэнне
Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Паўночнай Азіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Беларускага Паазер’я.
Прамысловага значэння не мае.
Асаблівасці біялогіі
Маларухомая прыдонная рыбы. Актыўны на змярканні і ноччу, радзей днём у пахмурнае надвор'е. Жыве паасобку, хаваецца ў зарасніках водных раслін або пад камянямі (адсюль назва). Корміцца пераважна ікрой і маляўкамі іншых рыб.
Полавая спеласць настае ў 2 гады. Нерастуе ў канцы красавіка — маі. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, у якое самка адкладвае 100-300 ікрынак. Самец ахоўвае ікру і моладзь.
Літаратура
- Жукаў П. І. Падкаменшчык // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads