Абдэль Кадэр Бенсалах

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абдэль Кадэр Бенсалах
Remove ads

Абдэль Кадэр Бенсалах (араб. عبد القادر بن صالح; 24 лістапада 1941, Фелаусен[ar], Французскі Алжыр22 верасня 2021) — алжырскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 9 красавіка да 19 снежня 2019 года выконваў абавязкі прэзідэнта Алжыра, старшыня Савета нацыі з 2 ліпеня 2002 года да 9 красавіка 2019 года.

Хуткія факты Абдэль Кадэр Бенсалах, Выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Алжыра ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 24 лістапада 1941 года.

У сакавіку 2011 года ў якасці кіраўніка верхняй палаты парламента ўзначаліў камісію, мэтай якой было абвешчана ўзгадненне фармату рэформаў дзяржаўнай сістэмы з грамадзянскай супольнасцю. Камісія праводзіла сустрэчы з рознымі бачнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, аднак фінальнае заключэнне, падрыхтаванае ў ліпені, апублікавана не было[7].

Згодна з артыкулам 102 Канстытуцыі Алжыра кіраўніцтва краінай пасля адстаўкі прэзідэнта павінен ажыццяўляць старшыня Савета нацыі. Да гэтага заклікалі шэраг палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў падчас пратэстных акцый 2019 года[8].

Пасля адстаўкі прэзідэнта Бутэфлікі 2 красавіка 2019 года Бенсалах павінен быў стаць выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Алжыра, аднак, пасля пацверджання Канстытуцыйным саветам адстаўкі Бутэфлікі, парламент так і не змог сабрацца для зацвярджэння часовага прэзідэнта краіны[9][10]. Парламент зацвердзіў яго толькі 9 красавіка, прызначыўшы новыя прэзідэнцкія выбары на ліпень бягучага года[11].

Памёр 22 верасня 2021 года ў Алжыры[12].

Remove ads

Зноскі

  1. وفاة الرئيس الجزائري السابق عبدالقادر بن صالحAn-Nahar, 2021. Праверана 22 верасня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q285097'></a>
  2. Кусов В.Г.. Абделькадер Бенсалах: президент Алжира, биография и правление (руск.). Правители Африки: XXI век. Правители Африки: XXI век. Праверана 9 красавіка 2019.
  3. Former Algerian president Abdelkader Bensalah dies at 80(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads