Абелеўская прэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абелеўская прэмія — прэмія па матэматыцы, названая так у гонар нарвежскага матэматыка Нільса Хенрыка Абеля. Заснавана ўрадам Нарвегіі ў 2002 годзе. Пачынаючы з 2003 года, штогод прысуджаецца выдатным матэматыкам сучаснасці. Грашовы памер прэміі супастаўляецца з памерам Нобелеўскай прэміі і ў доларавым эквіваленце складае крыху больш за мільён долараў ЗША (у 2008 годзе каля 1,2 млн долараў ЗША). Мэтай заснавальнікаў гэтай прэміі было не толькі заахвочванне матэматыкаў з сусветным іменем, але і шырокая рэклама і папулярызацыя сучаснай матэматыкі, асабліва, сярод моладзі.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads