Нобелеўская прэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нобелеўская прэмія
Remove ads

Нобелеўская прэмія (шведск.: Nobelpriset) — адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадскай дзейнасці. Устаноўлена апошняй воляй заснавальніка — Альфрэда Нобеля.

Thumb
Альфрэд Нобель

Гісторыя

Першае цырыманіяльнае ўручэнне прэміі адбылося ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Стакгольме[en] ў 1901 г. Нобелеўскую прэмію міру атрымалі Жан Анры Дзюнан, заснавальнік Чырвонага Крыжа, і Фрэдэрык Пасі. Пачынаючы з 1902 г., узнагароды афіцыйна ўручаюцца каралём Швецыі.

Узнагароды

Кожны з пераможцаў атрымлівае залаты медаль і дыплом павагі. Нобелеўская прэмія таксама ўключае фінансавы аспект. Лаўрэат атрымлівае суму грошай, якая ў цяперашні час складае 11 млн шведскіх крон[1], з мэтай, каб лаўрэат змог працягнуць сваё навучанне або працу, без неабходнасці садзейнічання фонду.

Кожны год з 1901 г. Нобелеўская прэмія прысуджаецца ў наступных абласцях:

З 1968 г. Банкам Швецыі ўстаноўлена прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля.

Remove ads

Намінацыя і выбар

Thumb
Konserthuset (Стакгольм)
Thumb
Oslo rådhus (Осла)

У параўнанні з іншымі ўзнагародамі, намінацыя на Нобелеўскую прэмію, а затым працэс выбару з’яўляецца доўгім і строгім. З-за гэтага прэмія стала самай прэстыжнай у свеце.

Так, напрыклад, правілы Нобелеўскага фонду гавораць, што вылучаць кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру могуць толькі наступныя асобы: члены парламента і мясцовых урадаў, члены міжнародных судоў, рэктары ўніверсітэтаў, прафесары гуманітарных навук, гісторыі, філасофіі, права і тэалогіі, дырэктары навукова-даследчых інстытутаў міру і інстытутаў вонкавай палітыкі, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру і г.д.

Аналагічныя патрабаванні распаўсюджваюцца на іншыя вобласці.

Крайні тэрмін для вызначэння кандыдатур — 31 студзеня. Пасля гэтага Камітэт праводзіць свае паседжанні і адбірае каля 200 кандыдатаў. Гэты спіс накіроўваецца выбраным экспертам, якія выбіраюць толькі 15 чалавек. Камітэт накіроўвае свае рэкамендацыі, у залежнасці ад вобласці, у Акадэмію або адпаведны інстытут, члены якога галасаваннем выбіраюць пераможцаў.

Працэс выбару лаўрэатаў трохі адрозніваецца ў залежнасці ад дысцыпліны. Так, напрыклад, Нобелеўская прэмія ў вобласці літаратуры рэдка прысуджаецца групе людзей, у адрозненне ад прэмій у іншых абласцях.

Поўны спіс кандыдатур на атрыманне Нобелеўскай прэміі становіцца вядомым грамадству праз 50 гадоў пасля ўзнагароджання.

Пасмяротная намінацыя

Пасмяротныя ўзнагароды не дапускаюцца. Гэта выклікае ў навуковым грамадстве бурную хвалю крытыкі. У двух выпадках прэмія была прысуджана пасмяротна, калі патэнцыйныя пераможцы памерлі да аб’яўлення вынікаў. Атрымальнікамі ўзнагародамі з’яўляюцца: Генеральны сакратар ААН Даг Хамаршэльд (1961, Нобелеўская прэмія міру) і Эрык Карлфельт (1931, прэмія ў вобласці літаратуры).

Крытыка

Прэмія міру

Нобелеўская прэмія міру крытыкуецца нарвежскім грамадскім дзеячам Фрэдрыкам Хефермелам[en]: па яго меркаванні, прэмія прысуджаецца насуперак дырэктывам самога Нобеля, асабліва тыя прэміі, якія былі ўручаны пасля 1945 г. Хефермел лічыць, што вялікую ролю ў выбары лаўрэатаў адыгрываюць персанальныя прэферэнцыі членаў камітэта.

Пасля аналізу 118 прэмій Хефермел зазначыў, што да 1945 г. 85 % узнагароджаных адпавядалі дырэктывам заснавальніка («абяззбройванне, памяншэнне ваеных патэнцыялаў і працэс прадухілення ўзброеных канфліктаў»). Пасля 1945 г. выконвалася ледзь 45 %.

Крытыцы Хефермела падвергліся такія дзеячы, як Ясір Арафат, Шымон Перэс, Іцхак Рабін.

Матэматыка

Ёсць шмат верагодных прычын, чаму Альфрэд Нобель не стварыў узнагароду для матэматыкаў. Апошняя воля Нобеля адносілася да «вынаходніцтваў і адкрыццяў», што прыносяць чалавецтву найвялікшыя выгады практычна, а не тэарэтычна. Матэматыку Нобель не лічыў навукай, якая можа прынесці чалавецтву практычную карысць.

Часта з’яўляліся плёткі, што Нобель нібыта адмовіўся ад стварэння матэматычнай узнагароды, паколькі яго жонка мела раман з матэматыкам Магнусам Мітаг-Лефлерам. Гэта няпраўда, паколькі Нобель ніколі не быў жанаты.

У 2001 г. урад Нарвегіі заснаваў Абелеўскую прэмію як аналаг прэміі Нобеля ў вобласці матэматыкі.

Remove ads

Лаўрэаты і ВНУ

Прысутнасць найбольшага ліку нобелеўскіх лаўрэатаў у кадравым складзе вельмі важная для вышэйшых навучальных устаноў, мае прэстыжнае значэнне ў акадэмічным асяроддзі і выкарыстоўваецца як адзін з галоўных крытэраў пры распрацоўцы рэйтынгаў універсітэтаў[en].

Лаўрэаты і Беларусь

На тэрыторыі сучаснай Беларусі нарадзіліся наступныя нобелеўскія лаўрэаты: Сайман Кузнец — нарадзіўся ў Пінску (прэмія ў 1971), Менахем Бегін — нарадзіўся ў Брэсце (прэмія ў 1978), Шымон Перэс — нарадзіўся ў Вішневе Гродзенскай вобласці (прэмія ў 1994), Жарэс Алфёраў — нарадзіўся ў Віцебску (прэмія ў 2000). Святлана Алексіевіч (прэмія ў 2015) і Алесь Бяляцкі (прэмія ў 2022) хоць і не нарадзіліся ў Беларусі, але адносяцца да лаўрэатаў з Беларусі.

Remove ads

Цікавае

Наймаладзейшы лаўрэат

Уільям Лорэнс Брэг (1915), меў 25 год.

Найстарэйшы лаўрэат

Леанід Гурвіч (2007), меў 90 год.

Шматразовыя лаўрэаты

Марыя Кюры па сённяшні дзень застаецца адзінай жанчынай, якая атрымала больш за адну Нобелеўскую прэмію.

  • Лайнус Карл Полінг:
    • хімія (1954): высвятленне структуры складаных рэчываў;
    • прэмія міру (1962): уклад у кампанію супраць ядзерных выпрабаванняў.

Акрамя таго, прэмію Нобеля некалькі разоў атрымлівалі арганізацыі:

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. The Nobel Prize Amounts (англ.). nobelprize.org. Праверана 4 верасня 2025.
  2. Прысуджаецца ў Нарвегіі з-за таго, што на час заснавання прэміі Швецыя і Нарвегія знаходзіліся ў асабістай уніі, вядомай як Шведска-нарвежскі саюз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads