Аблога Канстанцінопаля (821—823)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аблога Канстанцінопаля (821—823) пачалася ў снежні 821, калі Фама Славянін, які абвясціў сябе імператарам, на чале вялікага войска пераправіўся з Малой Азіі ў Фракію і аблажыў горад. Караблі Фамы разарвалі ланцуг, які перагароджваў ход у Залаты Рог, тым не менш, горад працягваў абараняцца, а імператар Міхаіл II заключыў саюз з балгарскім ханам Амуртагам, які нанёс удар у тыл мяцежнікам. За час аблогі маральны дух у лагеры Фамы няўхільна зніжаўся. Масавы характар набыло дэзерцірства. Нарэшце парадзелыя атрады ўзурпатара былі адкінутыя ад горада. Фама ўцёк у Адрыянопаль, але пасля 5-месячнай аблогі гэтага горада трапіў у палон і быў пакараны пакутлівай смерцю.
Remove ads
Літаратура
- Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads