Малая Азія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малая Азіяmap
Remove ads

Малая Азія, Анатолія — паўвостраў на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турцыі.

Хуткія факты Малая Азія, Акваторыя ...

Даўжыня з захаду на ўсход каля 1000 км, шырыня 400—600 км. Плошча каля 400 тыс. км².

Паўвостраў Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданелы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія — са шматлікімі бухтамі і залівамі.

Амаль увесь паўвостраў заняты Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор’е з вулканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часткі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай — горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізін з міжземнаморскай расліннасцю. Характэрны частыя землятрасенні. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, сера, каменная соль.

Клімат рэгіёна субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае возера Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цвердалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На ўнутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустыні і стэпы.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads