Абмаражэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абмаражэнне — пашкоджанне тканак скуры праз замярзанне. Найчасцей закранае аддаленыя ад сэрца вялікія адкрытыя ўчасткі скуры. Ускладненне вядзе да змярцвення тканак.
Remove ads
Папярэджанне
Пашкоджанне прадухіляецца праз выхад на мароз у шматслойным адзенні і змазванне твару і рук тлустым крэмам (здор, камфорны алей і шмалец), расціранне твару толькі сухой далонню і ўсміханне, жвавы рух на марозе і адпачынак па вяртанні ў цёплае месца. Варта пазбягаць нашэння металічных упрыгожванняў, прагулак на галодны страўнік, палення цыгарэт і распіцця алкаголю на марозе. Таксама адзенне і абутак павінны быць цёплымі, сухімі і непрадзімальнымі з натуральнай поўсці і скуры. Галаўны ўбор і капюшон павінны захінаць вушы. Захоўванню цеплыні спрыяюць шарсцяныя шкарпэткі і пальчаткі (рукавіцы), шалік і абутак са сцілкамі (валёнкі)[1].
Remove ads
Прычыны
Пашкоджанню спрыяе цеснае і вільготнае адзенне і абутак, цялеснае ператамленне, голад, змушанае працяглае нерухомае і нязручнае становішча, папярэдняя халадавая траўма, аслабленасць перанесенымі хваробамі, патлівасць ног, хранічныя хваробы сасудаў ніжніх канечнасцей і сардэчна-сасудзістай сістэмы, цяжкія механічныя пашкоджанні са стратай крыві, паленне[2].
Праявы
Пашкоджанне выяўляецца праз паколванне і бледнасць скуры, пасля сагравання ўзнікае боль, ацёк і пухіры на скуры[3].
Зноскі
- Прафілактыка абмаражэння . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (30 студзеня 2012). Праверана 12 жніўня 2013.
- Абмаражэнне(недаступная спасылка). Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2013.
- Вольга Шаўко. Пры халадовай траўме кожная хвіліна дарагая // Звязда (1917) : газета. — 9 студзеня 2008. — № 3 (26116). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads