Траўма
пашкоджанне органаў і тканак знешнім уздзеяннем From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тра́ўма[1][2] (ад стар.-грэч.: τραῦμα — рана) — парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак, органаў у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучэннем займаецца траўматалогія[1].
У залежнасці ад фактару ўздзеяння адрозніваюць механічныя (вывіх, кантузія, пералом косці, рана і іншыя), тэрмічныя (апёк, абмаражэнне), хімічныя (уздзеянне шчолачаў, кіслот і іншых агрэсіўных рэчываў), акустычныя (уздзеянне гукаў празмернай сілы), баратраўмы (рэзкае змяненне ціску), прамянёвыя (радыяцыя), электратраўмы (паражэнне электрычным токам), камбінаваныя траўмы. У залежнасці ад абставін, у якіх адбылося знешняе ўздзеянне, адрозніваюць бытавыя, вытворчыя, спартыўныя, баявыя і іншыя траўмы.
Траўмы могуць быць ізаляваныя (пашкоджанне аднаго органа або ў межах аднаго сегмента апорна-рухальнага апарата), спалучаныя (суправаджаюцца пашкоджаннем апорна-рухальнага апарата і аднаго або некалькіх унутраных органаў), камбінаваныя (ад уздзеяння механічных і аднаго або больш немеханічных фактараў — тэрмічных, хімічных, радыяцыйных і іншых).
Таксама траўмы падзяляюць на
- адкрытыя, калі парушаецца цэласнасць скураных покрываў, і высокая верагоднасць пранікнення ў арганізм інфекцыйнага агента;
- закрытыя, пры якіх цэласнасць знешніх покрываў не парушана;
- вострыя (узнікаюць раптоўна);
- хранічныя (пад уздзеяннем фактараў, якія паўтараюцца).
Remove ads
Гл. таксама
- Траўматызм
- Псіхалагічная траўма
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads