Абраз Святога Іасафата Кунцэвіча (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абраз Святога Іасафата Кунцэвіча — абраз з аднаго з 13 алтароў былога езуіцкага касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне. Прысвечаны мучаніку Іасафату алтар пастаўлены ў 1715 г[1].
Апісанне

Абраз святога знаходзіцца ў ніжнім ярусе алтара. Ён апрануты ў квяцістую мантыю і амафор з крыжамі, на галаве мітра. У левай руцэ Іасафат трымае раскрытую кнігу і посах з фігурным навершам, правай бласлаўляе. Позірк скіраваны ў верхні левы вугал абраза, дзе знаходзіцца выява анёла з укрыжаваннем у руках[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads