Абрам Ільіч Жораў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрам Ільіч Жораў (1907, г. Магілёў — 1943) — беларускі скульптар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і шорніка і краўчыхі. У сям’і было чацвёра сыноў[1]. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Служыў у лётнай вайсковай часці ў Гатчыне. Пасля некалькі гадоў жыл у Ленінградзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.
У час Вялікай Айчыннай вайны згінуў без весткі ў баях ва Украіне[2].
Творчасць
Асноўныя творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С. Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам» (усе 1930-я гг.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М. Ю. Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Менску (1932—1934), беларускага павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Пасля вайны работа «Альпініст» знаходзілася каля кінатэатра «Піянер» у Мінску[2].
Remove ads
Сям’я
У 1935 годзе ажаніўся з Фаінай Плоткінай, меў дачку Святлану[2].
Зноскі
- Могилевчане и могилевская жизнь в воспоминаниях(недаступная спасылка)
- РУБИНЫ ОТ КНЯЖНЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads