Абрам Яфімавіч Архіпаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрам Яфімавіч Архіпаў (руск.: Абра́м Ефи́мович Архи́пов, 1862, в. Ягорава, Разанская губерня — 25 верасня 1930, Масква) — савецкі жывапісец, народны мастак РСФСР (1927), сапраўдны член АМ (з 1916).
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1877-83 і 1886-88) у В. Р. Пярова і В. Дз. Паленава і ў Пецярбургскай АМ (1884-86). Член Таварыства перасоўных мастацкіх выставак (з 1891), Саюза рускіх мастакоў (з 1904). Работы 1880-х гг. — жанравыя сцэны (пераважна з жыцця сялян). У 1890-х гг. стварае шэраг лірычных жанрава-пейзажных палотнаў. У гэты перыяд Архіпаў надае асаблівае значэнне праблеме пленэра. У 1900-10-я гг. піша пераважна пейзажы рускай Поўначы. З 1910-х гг. працаваў таксама над партрэтамі, пераважна сялянак. Член АМРР (1924). Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1894—1918), Дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрнях (1918-20).
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
- Архипов Абрам Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Abram Efimovich Arkhipov
- Архипов Абрам Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads