Абрахам ван Вестэрфельд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрахам ван Вестэрфельд (нідэрл.: Abraham van Westerveld, ˈaːbrɑˌɦɑm vɑn ˈʋɛstərˌvɛlt, 1620/21 — 1692, Ротэрдам (пахаваны паміж 24 і 30 кастрычніка[3])) — галандскі жывапісец, малявальшчык і каліграф[3].
Remove ads
Біяграфія
У 1647—1650 працаваў у Ротэрдаме. У 1647 годзе прыехаў у Валахію і Малдову, напісаў партрэт гаспадара Васіля Лупу (1634—1653), бацькі Марыі Лупу (1645 −1660) — жонкі польнага гетмана літоўскага Януша Радзівіла. У 1650—1653 гадах — прыдворны мастак Януша Радзівіла. У гады 1653—1692 гадах зноў працаваў у Ротэрдаме.
Творчасць
Самая ранняя вядомая праца мастака датавана 1647 годам[4].
Стварыў серыю малюнкаў і карцін на тэмы ваенных паходаў князя Януша Радзівіла: «Уступленне князя Я. Радзівіла ў Кіеў», «Узяцце ў палон С. М. Крычэўскага пад Лоевам» (па гэтай карціне на Карэліцкай мануфатуры каля 1760 года зроблена шпалера) і іншыя[3].
Аўтар шэрагу замалёвак архітэктурных аб’ектаў Кіева 1-й паловы XVII ст. (Залатых варот, Сафійскага сабора, Пячэрскай лаўры і іншых).

Быў сведкам падзей казацкай вайны 1649—1651 гадоў, адлюстраваў іх у малюнках, якія часткова захаваліся ў копіях XVIII стагоддзя. Каштоўныя малюнкі: «Казацкія паслы ў Радзівіла», «Уваход літоўскіх войск у Кіеў у 1651 годзе», «Сутычка польскай і казацкай конніцы пад Кіевам».
Аўтар партрэтаў С. М. Крычэўскага , Б. Хмельніцкага і іншых[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads