Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Багдан Хмяльніцкі (27 снежня 1595 — 27 ліпеня (6 жніўня) 1657) — украінскі гетман, дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з дробнай праваслаўнай шляхты. Служыў у войску рэестравых казакаў, у 1647 г. уцёк у Запарожскую Сеч і праз год узняў паўстанне супраць палякаў, якое перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінскага народа. Армія Хмяльніцкага разбіла польскае войска ў 1648 годзе бітва пад Жоўтымі Водамі, пад Корсунем і пад Піляўцамі, у 1649 — пад Зборавам і пад Збаражам, у 1652 — пад Батогам; панесла паразу ў 1651 годзе пад Берастэчкам.
У 1654 г. па просьбе Хмяльніцкага Украіна была ўключана ў склад Маскоўскай дзяржавы. Пазней, пераканаўшыся, што пад царскай апекай нельга ўтварыць незалежнай дзяржавы, Хмяльніцкі шукаў пагаднення з Трансільваніяй і Швецыяй. Разам з казацкай старшынай разглядаў паўднёвы ўсход Беларусі як частку сваёй будучай дзяржавы.
Remove ads
Гл. таксама
- Іван Выгоўскі
- Юрый Хмяльніцкі
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118520504 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads