Абрыкос маньчжурскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абрыкос маньчжурскі
Remove ads

Абрыкос маньчжурскі (Prunus mandshurica) — пладовае дрэва з роду Сліва сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Пашыраны на Далёкім Усходзе Расіі, у Паўночным Кітаі і Карэі. Інтрадукаваны на тэрыторыі Беларусі як дэкаратыўная расліна.

Вышыня дрэў да 8 м. Кара светла-бурая з глыбокімі расколінамі. Лісце авальнае, доўгазавостранае, даўжынёю да 12 см, восенню ярка-аранжавае. Кветкі светла-ружовыя, дыяметрам да 2,5 см. Цвіце ў маі, пладаносіць у 5—6-гадовым узросце. Плады — аранжава-жоўтыя касцянкі з гаркаватай або кіславата-салодкай мякаццю, найчасцей неядомай. Марозаўстойлівы.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads